15 лiстапада 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы адмаўляемся галасаваць!» (Фота)

8
«Мы адмаўляемся галасаваць!» (Фота)

11 верасня ў Менску пасля наведвання Генеральнай пракуратуры каля 40 грамадзянаў з розных рэгіёнаў краіны абвясцілі аб байкоце «парламенцкіх выбараў» і заклікалі далучыцца да акцыі ўсіх, хто пацярпеў ад самадурства чыноўнікаў. Грамадзяне прынялі адпаведны зварот, адрасаваны Аляксандру Лукашэнку, старшыні Цэнтрвыбаркаму, кіраўніку офіса АБСЕ ў Менску і прадстаўніку ААН у Беларусі.

У інтэрв'ю БелаПАН адзін з падпісантаў звароту, тэхнічны дырэктар ТАА "Вітарж'е" Уладзімір Журба з Наваполацка (Віцебская вобласць) распавёў, што ў выніку крымінальнай справы, заведзенай на жонку, яна знаходзіцца пад следствам, а ягонае прадпрыемства спустошанае. Прадпрымальнік прыехаў у сталіцу на прыём да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча. "Аднак у дзень прыёму генпракурор нават не выйшаў да людзей. А сярод нас жа былі і жанчыны сталага веку, якія прыехалі здалёк ў надзеі вырашыць свае праблемы. І гэта відавочны прыклад стаўлення цяперашняй улады да народа", — сказаў У.Журба.

Паводле словаў дачкі рэпрэсаванага і ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны жыхаркі Менску Соф'і Шастаковіч, на працягу доўгіх гадоў яна не можа выпісаць са сваёй кватэры былога зяця, які там даўно не пражывае. "Я пайшла на байкот «выбараў» таму, што шосты год не магу дамагчыся справядлівасці, мае канстытуцыйныя правы парушаюцца, чыноўнікі падпісваюць дакуманты не чытаючы, і не нясуць за гэта ніякі адказнасці", — адзначыла С.Шэстаковіч.

У звароце, у прыватнасці, гаворыцца, што "выбары ў Беларусі страцілі ўсялякі сэнс". "Паводле законаў, прынятых дэпутатамі «парламента», павінна жыць краіна. Аднак мы на ўласным досведзе пераканаліся, што беларускія чыноўнікі ўвесь час парушаюць законы. Вось чаму ў нас пануе беззаконне. Прыняцце новых законаў у такой абстаноўцы будзе толькі садзейнічаць беззаконню і пакрываць яго", — лічаць аўтары дакуманта.

Яны заклікаюць грамадзянаў пераадолець страх, падумаць аб сваіх дзецях і ўнуках, будучыня якіх "залежыць не толькі ад кавалка хлеба на стале і даху над галавой". "Для годнага жыцця патрэбна нашмат больш, і ў першую чаргу ўлада, якая служыць народа", — гаворыцца ў звароце.

Зварот адрасаваны Аляксандру Лукашэнку, старшыні Цэнтрвыбаркаму, кіраўніку офіса АБСЕ ў Менску і прадстаўніку ААН у Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках