14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неўяздная ў ЕЗ Ярмошына спадзяецца на прызнанне «выбараў»

16

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына спадзяецца, што «парламенцкія выбары» ў Беларусі будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

«Заўсёды трэба спадзявацца на лепшае», - сказала Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў Менску. Яна падкрэсліла, што беларускія арганізатары «выбараў» «працуюць па поўнай праграме, дэманструюць поўную адкрытасць».

Каментуючы заўвагі з боку прадстаўнікоў місіі БДІПЧ АБСЕ, Л.Ярмошына заўважыла, што "цяпер у якасці заўвага заяўляецца тое, што ў 2004 годзе сустракала разуменне, напрыклад, абмежаванні для судзімых грамадзян". Акрамя таго, яна адзначыла, што АБСЕ лічыць, што «выбары» у Беларусі праходзяць занадта бясшумна без скандалаў і дэбатаў. Гэты фактар Л.Ярмошына звязвае, у першую чаргу, з недастатковай публічнай практыкай кандыдатаў у дэпутаты.

Нагадаем, што кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ўжо некалькі гадоў з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвяза і ЗША менавіта з-за фальсіфікацыі вынікаў “выбарчых кампаній” у Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках