15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазьняк: Ніхто на фальшывыя «выбары»!

39
Зянон Пазьняк: Ніхто на фальшывыя «выбары»!

Лідэр Кансерватаўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк выступіў з заявай, у якой заклікаў беларускі народ байкатаваць «парламенцкія выбары».

«Грамадзяне! Ня йдзіце на фальшывае галасаваньне! Ня дайце сябе скарыстаць для ашуканства ні лукашэнцам, ні Маскве, ні бюракратычнай Эўропе, якая, мяркуючы па паводзінах, ужо намерваецца прызнаць фальшывыя «выбары», -- заклікае палітык.

Зянон Пазьняк даводзіць пра актуальнасьць байкоту ў новых варунках, калі беларускія ўлады заняліся сур’ёзным манэўраваньнем паміж Захадам і Расеяй.

«Расейцам і Лукашэнку патрэбная легітымная «палата». Першым -- каб замацаваць працэс і вынікі акупацыі Беларусі; другому — каб зьняць з сябе адказнасьць. Таму йдзе дэмагогія пра «дэмакратычныя» выбары і адначасна жорстка душацца нават мінімальныя магчымасьці вольных выбараў. Эўропа, старая філісьцерская Эўропа, якая баіцца пераплаціць, якую адкрыта дураць і хочуць ашукаць, прыкідваецца, што ўсяму гэтаму ашуканству верыць і робіць выгляд, што ёй прыемна. Яна гатовая ўжо заранёў прызнаць фальсіфікат і недэмакратычныя “выбары” за дэмакратычныя», — даводзіць Пазьняк у интэрвъю сайту Belmy.info.

«Падстаўная апазыцыя пойдзе на «выбары» да канца, па сцэнары рэжыму, бо Захад сказаў, аплаціў, Масква таксама», — заявіў лідэр КХП-БНФ.

Паводле Пазьняка, «Мілінкевіч пераўзышоў усіх і заклікаў «апазыцыю» «пабудаваць дыялёг Эўразьвязу з рэжымам» і «12 пунктаў, выстаўленых рэжыму Эўракамісіяй, скараціць да трох». Ён падкрэсьліў, што гэтая «палітыка павінна адбывацца пры ўдзеле апазыцыі». Словам, засталося толькі абняцца з Лукашэнкам».

Такім чынам, кажа Зянон Пазьняк, «усе» хочуць расплаціцца за мяркуемы «геапалітычны выбар» Лукашэнкі (які скончыцца адразу, пасьля “выбараў”) прызнаньнем фальшывых выбараў за сапраўдныя».

«Толькі байкот галасаваньня можа паўстрымаць і філісьцерскую Эўропу, і прамаскоўскі рэжым. Ніхто на фальшывыя “выбары”!», -- заклікае палітык.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках