15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За графіці «Байкот!» - 5 сутак турмы

1

Суд Маскоўскага раёна Берасьця прысудзіў актывістаў «Маладога Фронту» Яўгена Скрабца і Міхаіла Ільіна да 5 сутак арышту.

Юнакоў затрымалі 15 верасьня а 4 раніцы на праспэкце Рэспублікі ў той момант, калі яны наносілі на агароджу надпіс “БАЙКОТ!”, аднак пратаколы пачалі складаць толькі а 9 гадзіне. Міліцыянты праводзілі экспэртызу, каб высьвятліць, ці не падпадае нанесеная шкода пад крымінальную справу. На актывістаў быў складзены пратакол нібыта за “дробнае хуліганства”.

Варта зазначыць, што адміністрацыйны суд над маладафронтаўцамі пачаўся толькі а 16 гадзіне. Яўгену і Міхаілу прыйшлося правесьці ў міліцыі каля 12 гадзін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках