15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэсе ЗША пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі

У Хельсінскай Камісіі Кангрэса ЗША 16 верасня пройдуць слуханні па Беларусі, прысвечаныя абмеркаванню сітуацыі ў краіне напярэдадні «выбараў».

Мэта слуханняў – даследаваць становішча дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі і тое, як беларускае кіраўніцтва выконвае свае абавязальніцтвы перад АБСЕ напярэдадні «парламенцкіх выбараў».

У камісіі адзначаюць, што ў апошні час у Беларусі былі вызваленыя палітвязні, а афіцыйны Менск не прадэманстраваў запалу ў падтрымцы расейскай агрэсіі ў Грузіі – і гэта дало надзею на паляпшэнне адносінаў паміж Беларуссю і ЗША, а таксама Еўразвязам. Тым не менш, лічаць у Хельсінкскай камісіі ЗША, напярэдадні «выбараў» у Беларусі пакуль не назіраецца значнага прагрэсу ў дэмакратызацыі і захаванні правоў чалавека.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках