15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перадвыбарчы ператрус (Фотарэпартаж)

3

Учора вечарам у Берасьці міліцыянты РУУС Маскоўскага раёну правялі ператрус у кватэры бацькоў моладзевага актывіста Міхаіла Ільіна.

Самога юнака затрымалі ноччу 15 верасьня ў 2:30 ля рэклямнай тумбы, калі ён клеіў на яе ўлёткі “Байкот выбарам”.

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў, што міліцыянты зьбілі Міхаіла Ільіна, але на судзе абвінавацілі ў хуліганстве яго самога і арыштавалі на пяць сутак.

Учора ў 19:40 міліцыянты правялі ператрус на кватэры бацькоў Міхаіла Ільіна. Афіцэры корпаліся ў кніжных шафах, нешта шукалі між старонкамі газэт і кніг, паведаміла “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках