15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры АГП здымаюцца з «выбараў». Лябедзька ідзе да канца

28
Лідэры АГП здымаюцца з «выбараў». Лябедзька ідзе да канца

Пяць кандыдатаў у дэпутаты — сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі — спыняюць свой удзел у «выбарчай кампаніі». У ліку «пяцёркі» — Станіслаў Багданкевіч, Валянціна Палевікова, Ганна Ягорава, Кацярына Маласаева і Аляксандр Дабравольскі. Старшыня партыі Анатоль Лябедзька вырашыў удзельнічаць у «выбарах» да канца.

Як паведамлялася раней, 16 верасня сябры АГП прад'явілі Цэнтральнай выбарчай камісіі ўльтыматум у сувязі з немагчымасцю надрукаваць агітацыйныя матэрыялы сваіх кандыдатаў. Лябедзька, Багданкевіч, Палевікова, Ягорава, Маласаева і Дабравольскі збіраліся выдаць сумесную перадвыбарчую ўлётку, аднак атрымалі адмову ад некалькіх друкарняў.

На паседжанні ЦВК 18 верасня сакратар камісіі Мікалай Лазавік заявіў, што "шчыра хацеў дапамагчы Анатолю Лябедзьку арганізаваць выпуск перадвыбарчых улётак". Аднак, паводле ягоных словаў, кандыдаты ў дэпутаты ад АГП "замест улёткі вырашылі выпусціць спецвыпуск газеты "Народная воля", а на прапанову змяніць фармат перадвыбарчага буклета не адрэагавалі.

«Мы павінны былі адрэагаваць на брутальныя дзеянні уладаў у дачыненні да кандыдатаў у дэпутаты, сябраў АГП. У Менску яны не могуць выдаць сваю друкаваную прадукцыю, і ўсё гэта суправаджаецца хлуснёй, якую распаўсюджваюць прадстаўнікі ЦВК. Гэта наш пратэст супраць дзеянняў уладаў і адносна дадзенай сітуацыі, і ў больш шырокім кантэксце. Разам з тым, мы лічым важным выконваць абавязальніцтвы ў межах кааліцыі. А яны зводяцца да падачы фактаў фальсіфікацыі на заключным этапе. Упэўнены, што на Старавіленскай выбарчай акрузе № 105, дзе балатуюся, іх будзе шмат», - заявіў Анатоль Лябедзка ў інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках