15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электраэнергія падаражэла на 9,4%

Мінэканомікі Беларусі з 1 верасня 2008 года падвысіла тарыфы на электраэнергію для прамспажыўцоў на 9,4%, на цеплаэнергію для прамспажыўцоў - на 9,2%.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе Мінэканомікі.

Для бюджэтных арганізацый тарыфы на электраэнергію з 1 верасня выраслі на 13,3%.

У Мінэканомікі рашэнне аб падвышэнні тарыфаў тлумачаць ростам унутранага кошту на газ з 1 жніўня 2008 года - на 9,3% - з $145,18 да $158,67 за 1 тыс. куб. м (без ПДВ) у сувязі з падаражэннем кошту куплі прыроднага газа ў Расеі.

Як паведамлялася, у другой палове ліпеня Беларусь прызнала падвышэнне кошту знешніх паставак газа з $119,6 да $128 за 1 тыс.куб.м, якое было прадпрынята "Газпрамам" у адносінах Беларусі з 1 красавіка 2008 года, і даплаціла назапашаную розніцу ў разліках пасля прапарцыйнага павелічэння стаўкі транзіту газа праз тэрыторыю рэспублікі.

Ва ўрадзе Беларусі лічаць, што кошт $128 за 1 тыс.куб.м застанецца нязменным да канца гэтага года. У 2009 годзе ўлады Беларусі разлічваюць на абмежаванне росту імпартных коштаў на газ у межах $140 за 1 тыс.куб.м і ў гэтай сувязі ініцыююць карэктоўку ўмоваў 4-гадовага кантракту з "Газпрамам".

Папярэдняе падвышэнне тарыфаў на энергарэсурсы для прамспажыўцоў было прадпрынята ў Беларусі з 1 красавіка 2008 года: на электрычную энергію ў сярэднім на 2,9%, на цеплавую энергію - на 2,7%. Да гэтага тарыфы павялічваліся з 1 студзеня 2008 года - на 0,92% на электраэнергію і на 1,36% на цеплаэнергію пры росце ўнутранага кошту газа на 23,5%.

Па дадзеных Мінэканомікі, у студзене-ліпені 2008 года ўсе ўнутраныя спажыўцы забяспечылі 100% аплаты за энергарэсурсы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках