15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшлі на волю актывісты, арыштаваныя за ўдзел у кампаніі «Байкот-2008!» (Фота)

7

Сёньня на свабоду выйшаў актывіст менскага «Маладога Фронту» Вадзім Ханяўка, арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у кампаніі байкота “парламенцкіх выбараў”.

Маладзёна кветкамі віталі сябры-маладафронтаўцы, у тым ліку лідэры арганізацыі Зьміцер Дашкевіч і Наста Палажанка.

Нагадаем, у дзень арышту Вадзіма ягоныя паплечнікі больш за 12 гадзін не маглі даведацца, што ж здарылася зь іх сябрам. Па выхадзе на волю Вадзім распавёў падрабязнасьці свайго затрыманьня. “Я толькі ўвайшоў у гараж, дзе знаходзіліся некаторыя матэрыялы па кампаніі “БАЙКОТ 2008!”, як да гаража пад’ехаў “уазік” з амапаўцамі, якія, відавочна, высочвалі мяне. Мяне павалілі на зямлю і пачалі зьбіваць, пасьля адвезьлі ў Савецкі РАЎС і склалі фальшывы пратакол нібыта за хуліганства”, - кажа Вадзім.

Па словах актывіста, сядзець у камэрах было надзвычай халодна. “Калі ж моцна схаладнела на вуліцы, то супрацоўнікі турмы на Акрэсьціна зачынілі ўсе вокны, і мне сярод 14 сукамернікаў, якія палілі, было цяжка дыхаць", - распавядае Вадзім Ханяўка.

Таксама ў Берасьці сёньня былі вызвалены з ізалятару Міхаіл Ільін і Яўген Скрабец. Нагадаем, маладафронтаўцы былі затрыманы падчас нанясеньня на плыт графіці “БАЙКОТ-2008!” і абвіначаваны ў нецэнзурнай лаяны, за што іх асудзілі на 5 сутак арышту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках