15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі ўрад па-ранейшаму на баку Анжалікі Борыс

7

У Варшаве адбылася размова старшыні непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжалікі Борыс з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

“Адной з фундамэнтальных умоваў патрэбнага абодвум бакам паляпшэньня адносінаў паміж Польчшай і Беларусьсю ёсьць сур’ёзнае, добрасумленнае стаўленьне беларускіх уладаў да аўтэнтычнага руху польскай меншасьці, а лідэрам гэтага руху ёсьць Анжэліка Борыс,” – заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск пасьля сустрэчы ў Варшаве з Анжалікай Борыс, кіраўнічкай непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, паведамляе "Радыё Свабода".

«Мы пастанавілі, што ў польска-беларускіх кантактах, падчас ацэнкі сытуацыі палякаў у Беларусі мы будзем абапірацца на меркаваньне спадарыні Анжалікі Борыс і арганізацыі, якую яна ўзначальвае», - кажа Туск.

У сваю чаргу Анжаліка Борыс заявіла:

Я сардэчна дзякую, што вы, спадар прэм’ер, зацікавіліся гэтай справай. Дзякую ад імя палякаў. Нам вельмі залежыць на паляпшэньні дачыненьняў паміж Польшчай і Беларусьсю, бо ў выніку наша сытуацыя будзе лепшай. Шмат яшчэ трэба будзе зрабіць для паляпшэньня сытуацыі, і тут шмат залежыць ад беларускіх уладаў, ад іхнай адкрытасьці, ня толькі дэклярацыяў. Прызнаньне Саюзу палякаў , прызнаньне нашай дзейнасьці будзе доказам гэтага”.

На мінулым тыдні польскія мэдыі падалі інфармацыю аб тым, што МЗС Польшчы пераконваў спадарыню Борыс адмовіцца ад кіраўніцтва СПБ “у імя паляпшэньня полська-беларускіх дачыненьняў”. І МЗС Польчшы, і сама спадарыня Борыс абверглі гэтыя зьвесткі.

20 верасьня надзвычайны і паўнамоцны амбасадар РП у Менску Генрык Літвін сустрэўся ў Горадні з удзельнікамі Галоўнай рады СПБ. Ён параіў ім згадзіцца на перамовы з уладамі, паколькі тыя нарэшце выказваюць жаданьне вырашыць канфлікт вакол існаваньня двух саюзаў палякаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках