15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скаргу на прысуд амерыканскаму адвакату Зэльцэру разгледзяць за зачыненымі дзвярыма

Касацыйная скарга на прысуд Менскага гарадскога суда грамадзяніну ЗША Эмануілу Зэльцэру будзе разгледжаная ў зачыненым рэжыме.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у Вярхоўным судзе Беларусі.

"Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Э.Зэльцэру, які прызначаны на 26 верасня ў Вярхоўным судзе, пройдзе ў зачыненым рэжыме", паведамілі ў судзе.

26 верасня Вярхоўны суд таксама будзе разглядаць хадайніцтва аб змене Э.Зэльцэру меры стрымання ў сувязі са смерцю маці, якая пражывала ў ЗША.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр і яго сакратарка грамадзянка Расеі Уладлена Функ былі затрыманыя ў Нацыянальным аэрапорце "Менск" 12 сакавіка. Працэс па іх крымінальных справах праходзіў з 30 ліпеня па 11 жніўня ў зачыненым рэжыме. Быццам бы за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Э.Зэльцэр быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі, У.Функ — да аднаго.

Амерыканскаму грамадзяніну таксама інкрымінавалася кантрабанда наркатычных сродкаў, але суд апраўдаў яго, не прызнаўшы наркотыкамі таблеткі, якія Э.Зэльцэр прымае апошнія 15 гадоў.

Улады ЗША дамагаюцца вызвалення асуджанага па гуманных меркаваннях, паколькі яго здароўе прыкметна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных яму урачом лекаў. Напрыклад, на чацвёрты паверх у памяшканне суда, дзе праходзіў працэс, Э.Зэльцэра канвой занасіў на руках, паколькі ён быў не ў стане самастойна ісці па лесвіцы.

У жніўні амбасада ЗША перадала беларускім уладам усе неабходныя лекі, аднак яны не былі перададзеныя Э.Зэльцэру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках