14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салана прапаноўвае сяброўства апошняму дыктатару Еўропы?

6

24 верасня адбылася тэлефонная размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і вярхоўным прадстаўніком Еўразвязу па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўерам Саланам.

"Падчас гутаркі быў абмеркаваны шэраг пытанняў, датычных развіцця ўнутрапалітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама ўсяго спектру супрацоўніцтва нашай краіны з Еўразвязам. Была падкрэсленая важнасць адкрыцця новай старонкі ў адносінах Беларусі і ЕЗ", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

А.Лукашэнка і Х.Салана "дамовіліся аб працягу пачатага дыялогу пасля вяртання вярхоўнага прадстаўніка з Нью-Ёрка, дзе ён прымае ўдзел у сесіі Генеральнай асамблеі ААН".

У пачатку верасня пасля нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў ЕЗ у Авіньёне (Францыя), дзе абмяркоўвалася магчымасць адмены санкцыяў у дачыненні да Беларусі, Х.Салана паведаміў журналістам, што пасля таго як у Беларусі былі вызваленыя палітвязні, у яго адбылася "доўгая тэлефонная размова" з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

У сярэдзіне жніўня вярхоўны прадстаўнік ЕЗ вітаў вызваленне Аляксандра Казуліна і выказаў надзею, што яно будзе спрыяць "узаемавыгаднаму" дыялогу ЕЗ і Беларусі. Паводле яго словаў, вызваленне А.Казуліна — важны крок, які падмацоўвае станоўчую дынаміку развіцця сітуацыі ў рэспубліцы ў пачатку года, калі былі адпушчаныя пяць палітвязняў. Х.Салана выказаў надзею, што "ход выбараў у парламент у Беларусі дасць новы пазітыўны імпульс курсу ЕЗ і Беларусі на збліжэнне".

23 верасня, прымаючы даверчыя граматы амбасадараў шэрагу краінаў Еўразвязу, А.Лукашэнка заявіў, што "на карачках паўзці і прасіцца ў агульнаеўрапейскі дом мы не будзем". "Нашая дыктатура нікому не перашкаджае жыць і развівацца", -- адзначыў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках