15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыйныя партыі: Датэрміновае галасаванне выкарыстоўваюць для фальсіфікацыі «выбараў»

1

Улады выкарыстоўваюць датэрміновае галасаванне як адзін з асноўных спосабаў фальсіфікацыі «выбараў». Аб гэтым было заяўлена на паседжанні прэзідыўма палітрады апазіцыйных палітычных партыяў, якое адбылося 24 верасня ў штаб-кватэры Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Падчас паседжання былі агучаныя "канкрэтныя факты выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу для забеспячэння "патрэбных вынікаў" выбараў", гаворыцца ў паведамленні інфармацыйнага цэнтра АДС.

У прыватнасці, у менскай Шабаноўскай выбарчай акрузе № 91, дзе балатуецца кандыдат ад АДС Аляксандр Бухвостаў, "мясцовымі ўладамі быў праведзены сход чальцоў участковых камісіяў з удзелам дырэктараў школаў, дзіцячых садоў і прадпрыемстваў, на якім да іх было даведзенае заданне правесці "тлумачальную працу" з працаўнікамі з тым, каб падчас галасавання яны падтрымалі кандыдата ад улады, дзейснага дэпутата «палаты прадстаўнікоў» Галіну Юргялевіч".

У Старавіленскай выбарчай акрузе № 105, дзе кандыдатам з'яўляецца Анатоль Лябедзька, "зафіксаваная спроба выдаліць з выбарчага ўчастку незалежнага назіральніка Віталя Стажарава, які паспрабаваў сфатаграфаваць апячатаную скрыню для галасавання".

"Самы абуральны факт" быў выкрыты ў Коласаўскай выбарчай акрузе № 106, дзе балатуецца Сяргей Калякін. У першы дзень датэрміновага галасавання на 528-м выбарчым участку яўка выбаршчыкаў склала 39%. Падобная сітуацыя была зафіксаваная і на 526-м участку. Абодва яны размешчаныя ў інтэрнатах Беларускага дзяржаўнага палітэхнічнага ўніверсітэта, а асноўныя іх выбаршчыкі — студэнты.

"Усе вышэйпералічаныя факты будуць даведзеныя да міжнародных назіральнікаў. Акрамя таго, прэзідыўм палітрады АДС рыхтуе спецыяльную заяву ў сувязі з паўсюдным выкарыстаннем уладамі адміністрацыйнага рэсурсу для забеспячэння патрэбнага адсотка яўкі падчас датэрміновага галасавання", — гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках