15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: «28 верасня міжнародныя назіральнікі будуць сачыць за дзеяннямі Лукашэнкі»

3

У кватэру намесніка старшыні Партыі Беларускага Народнага Фронта Віктара Івашкевіча прыйшоў участковы з позвай з пракуратуры Савецкага раёна Менска.

Віктар Івашкевіч выклікаецца ў пятніцу, 26 верасня, у пракуратуру на гутарку аб «недапушчэнні парушэнняў заканадаўства падчас масавых акцый».

Івашкевіч патэлефанаваў участковаму і паведаміў, што ён цяпер знаходзіцца ў Кобрыне ў якасці даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты ад БНФ Аляксандра Меха.

«Я лічу гэта праявай неапраўданага ціску на дэмакратычных актывістаў і кіраўнікоў палітычных арганізацый. Апазіцыя заўсёды праводзіла акцыі мірна. 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы Менска будуць сотні міжнародных назіральнікаў, журналістаў з усяго свету, і яны змогуць ацаніць сітуацыю. 28 верасня міжнародныя назіральнікі будуць сачыць за дзеяннямі Лукашэнкі», -- пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 сітуацыю Віктар Івашкевіч.

Нагадаем, што ва ўсім свеце людзі маюць права выходзіць на вуліцы і аспрэчваць вынікі выбараў, калі лічаць, што яны былі сфальсіфікаваныя. Нядаўна кіраўнік Рады Еўропы Тэры Дэвіс нагадаў аб гэтым Аляксандру Лукашэнку.

"Лукашэнка ніяк не можа зразумець, што ў любой якая лічыць сябе дэмакратычнай краіне грамадзяне маюць права пратэставаць супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў", — заявіў кіраўнік Рады Еўропы.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Луіс Гільерма Пэрэз падчас свайго візіту ў Менск сказаў, што, калі ўлады паспрабуюць перашкодзіць выхаду людзей на вуліцы ў дзень выбараў, то ён будзе дамагацца санкцый супраць беларускага рэжыма.

«Калі выбары ў краіне праходзяць недэмакратычна, народ мае права пратэставаць на вуліцах», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі правоўчалавека Луіс Гільерма Пэрэз.

Па словах генеральнага сакратара МФПЧ, «улады, якія грэбуюць меркаваннем народа і дапушчаюць фальсіфікацыі на выбарах, з'яўляюцца нелегітымнымі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках