15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт. Як настаўнікаў выклікаюць да «дошкі»

6

У настаўніцкай слуцкай гімназіі № 1 адміністрацыя размясціла аб'яву з заклікам неадкладна прыняць удзел у датэрміновым галасаванні.

Аб'ява падпісаная Уладзімірам Яблачкіным, намеснікам дырэктара гімназіі па навучальнай працы.

Назіральнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Віталь Амяльковіч захаваў факт парушэння артыкула 5 Выбарчага кодэкса на фатаздыках. Ён паведаміў аб гэтым Веры Багдановіч, старшыні ўчастковай выбарчай камісіі, якая размяшчаецца ў гімназіі. Праз некалькі гадзінаў аб'ява з настаўніцкай знікла.

Як стала вядома “Cалідарнасці”, у школах Слуцку ў перыяд датэрміновага галасавання праводзяцца бацькоўскія сходы. На іх сваякам вучняў прапаноўваюць прыйсці з пашпартамі, каб прагаласаваць датэрмінова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках