15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Голубеў: «Ніякай адкрытасці «выбараў» няма, што б ні казалі ўлады»

1

“Я лічу, што змагацца за справядлівасць трэба ў любым выпадку. Гэтыя “выбары” ня вельмі адрозьніваюцца ад усіх тых, што былі дагэтуль. Тым болей, што ўлады кажуць аб іх як нібыта самых свабодных і самых дэмакратычных, прычым не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце,” – сказаў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Валянцін Голубеў.

На думку палітыка, варта прымаць удзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыяў “выбараў”.

“На акцыі я заўсёды хажу. Мне цікава. У нас няма адкрытасці выбараў – ані такой, якой я жадаў бы, ані такой, як напісана ў Канстытуцыі”, - сведчыць ён.

“Напрыклад, я дагэтуль ня ведаю, якія кандыдаты балятуюцца ў маёй акрузе. Гэта кажа аб адсутнасці адкрытасці. Калі па-нармалёваму, то выбарнік вінен не шукаць інфармацыю аб кандыдатах, але атрымліваць яе ў любым выпадку, нават калі б ён гэтага і не хацеў,” – працягвае Валянцін Голубеў.

Палітык мяркуе, што агітацыя кандыдатаў у “дэпутаты” абмежаваная з боку ўладаў.

“За мяжой, дзе толькі я ні быў, падчас выбараў усе гарады проста залепленыя ўлёткамі. У нас жа нічога такога не назіраецца. Гэта – асноўны паказальнік, што ў нас няма адкрытасці,” – кажа Голубеў.

Палітык дадаў, што ў Беларусі кандыдатам абмяжоўваюць агітацыю з дапамогай закону.

“Так, у нас нельга ладзіць пікеты, сустрэчы з выбарнікамі без дазволу выканкаму. Нельга ладзіць сустрэчы ў тых месцах, дзе хоча кандыдат, - напрыклад, на падворках. Таксама кандыдат сам ня можа рабіць сабе ўлёткі – гэта забаронена”, - патлумачыў Валянцін Голубеў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках