15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа дырэктара рынка «Ждановічы» -- на завяршальнай стадыі

1

Крымінальная справа па карупцыйным злачынстве ў дачыненні да генеральнага дырэктара гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгена Шыгалава знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Аб гэтым паведаміў журналістам у пятніцу ў Менску міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў.

"Мы ўжо сканчаем гэтую крымінальную справу, вялікая частка працы ўжо зробленая. Хутчэй за ўсё, скончым мы яе ў студзені", - адзначыў міністр.

Як раней паведамляў "Интерфакс" са спасылкай на праваахоўныя ворганы, Я.Шыгалаў, яго намеснік і дзяржаўны чыноўнік былі затрыманыя ў Менску 5 красавіка 2008 года. У дачыненні да затрыманага Я.Шыгалава была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 424 Крымінальнага кодэкса "Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі".

У чэрвені бягучага года сваякі Я.Шыгалава ўнеслі Br10 млрд, і яму была змененая мера стрымання, ён апушчаны з-пад варты пад заклад.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках