15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ватыкан: Бенэдыкта XVI афіцыйна ніхто ў Беларусь не запрашаў

Аляксандр Лукашэнка двойчы за апошнія месяцы выказаўся, што хацеў бы бачыць пантыфіка на беларускай зямлі. Цікава, што аб афіцыйным апрашэнні Папы нічога не ведаюць ні ўМЗС Беларусі, ні ў прэс-службе кіраўніка краіны, ні ў Ватыкане.

Першае публічнае запрашэнне ад Лукашэнкі сенсацыйна прагучала ў чэрвені падчас афіцыйнага візіта ў Менск дзяржсакратара Ватыкана Тарчызіа Бертонэ. Тады высокі госць сказаў на прэс-канферэнцыі ў беларускай сталіцы, што «Прэзідэнт Беларусі звярнуўся з афіцыйным запрашэннем да Папы Бенэдыкта XVI наведаць Беларусь», перадае «Еўрарадыё».

Але аднаго вуснага запрашэння, безумоўна, мала. Гэта пацвярджае кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі:

"Гэта мусіць быць афіцыйны дакумент, натуральна. Гэта ж не вусна паведамляецца, запрашэнне".

Каб даведацца, ці існуе гэты афіцыйны дакумент і ці быў ён адпраўлены ў Ватыкан, «Еўрарадыё» патэлефанавала ў Міністэрства замежных справаў Беларусі. У яго прэс-службе не змаглі пацвердзіць, што афіцыйнае запрашэнне было, але адзначылі:

"Калі прэзідэнт кажа, што "мы запрашаем", то няма падставаў ўзяць гэта пад сумненне".

Таксама прэс-служба МЗС прапанавала праясніць сітуацыю ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Павел Лёгкі таксама не ведае пра існаванне афіцыйнага запрашэння:

"Кіраўнік прэс-службы прэзідэнта можа аб гэтым нават і не ведаць. Таму што плыні дакументаў ідуць па розных каналах... А вось калі нейкая прапанова прынятая і прыходзіць адказ, і арганізуецца сустрэча, тады ўжо ў мяне з'яўляецца інфармацыя, што адбудзецца сустрэча".

Чыноўнік перакананы, што калі падобнае запрашэнне і было, пра яго мусілі б ведаць у МЗС... У прэс-службе МЗС нам прапанавалі пацікавіцца ў прэс-службе Ватыкана, ці разглядаюцца там магчымасці візіту Папы ў Беларусь:

"Папа Рымскі - гэта чалавек, у якога на гады наперад распісаны графік. Мы імкнемся патрапіць у гэты графік. Але тут пытанне ў тым, што мы можам вельмі-вельмі хацець яго бачыць у нашай краіне, але ён аб'ектыўна можа быць заняты ў нейкія тэрміны".

У Апостальскай нунцыятуры ў Мінску паведамілі, што не маюць ніякай дакладнай інфармацыі на конт афіцыйнага запрашэння:

"Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма".

У прэс-службе Ватыкана таксама афіцыйнага запрашэння не бачылі. Вось што паведаміла адна з яе супрацоўніц:

"У нас у календары нічога не пазначана. У нас нічога не запланавана".

У тое, што афіцыйнае запрашэнне магло дзесьці згубіцца, верыцца слаба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках