15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагрозы Ахмадзінежада ў адрас Ізраіля абмяркуюць у Радзе бяспекі ААН

1

Рада Бяспекі ААН збярэцца сёння на пазапланавыя кансультацыі па Іране. Як паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе Сакратарыята ААН, Рада збярэцца на запатрабаванне дэлегацыі Злучаных Штатаў.

Пачатак кансультацыяў запланаваны на 10:30 па мясцовым часе (17:30 па менскім), паведамляе ІТАР-ТАС.

Выступаючы ў пятніцу на паседжанні РБ ААН, на якім абмяркоўвалася сітуацыя на Блізкім Усходзе, дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс адзначыла, што яе дэлегацыя мае намер у самы бліжйшы час вынесці на абмеркаванне Рады пытанне аб пагрозах прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада ў адрас Ізраіля.

Кіраўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства ЗША заявіла, што "у хуткім часе" дэлегацыя Злучаных Штатаў папросіць Раду сабрацца зноў дзеля таго, каб "разгледзець пытанне аб закліку адной дзяржавы-чальца ААН да знішчэння іншай дзяржавы- чальца ААН у абсалютна недапушчальнай манеры".

Тым часам напярэдадні чальцы Рады збіраліся на зачыненыя кансультацыі дзеля таго, каб абмеркаваць новы праект рэзалюцыі, прапанаваны па ініцыятыве Расеі дэлегацыямі "пяцёркі" краінаў - пастаянных чальцоў РБ ААН. Як паведаміла крыніца ў Радзе, прапанаваны на разгляд яго чальцоў праект рэзалюцыі "вельмі лаканічны".

Дакумент утрымлівае спасылку на папярэднія рэзалюцыі, у якіх абгавораныя санкцыі ў дачыненні да Ірана, і пацвярджае прыхільнасць чальцоў Рады да выканання палажэнняў гэтых рэзалюцыяў. Акрамя таго, ён заклікае Іран выканаць палажэнні гэтых рэзалюцыяў.

Разам з тым пакуль не зразумела, калі менавіта ў чальцоў РБ ААН атрымаецца прыняць новую рэзалюцыю, бо, паводле словаў дыпламатаў, "некаторыя дэлегацыі папрасілі час для ўзгаднення праекту са сваімі сталіцамі". "Чальцы Рады вярнуцца да разгляду дакумента ў бліжэйшы панядзелак", - сказала дыпламатычная крыніца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках