15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакраты спалілі перад Цэнтравыбаркамам свае пасведчанні кандыдатаў у «дэпутаты» (Фота, відэа)

8
Дэмакраты спалілі перад Цэнтравыбаркамам свае пасведчанні кандыдатаў у «дэпутаты» (Фота, відэа)

У знак пратэсту супраць фальсіфікацыяў «парламенцкіх выбараў», якія рыхтуюцца , кандыдаты ў дэпутаты ад Еўрапейскага спісу перад будынкам ЦВК сёння спалілі свае пасведчанні кандыдатаў у «дэпутаты».

Пасведчанні спалілі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Васіль Ваврэнюк і Віктар Канцавенка. Васіль Ваврэнюк ішоў у “дэпутаты” па Белавежскай выбарчай акрузе №8 (Берасцейская вобласць), а Віктар Канцавенка – па Будза-Кашалёўскай акрузе №38 (Гомельская вобласць).

На такі крок дэмакраты пайшлі ў знак пратэсту супраць актыўнага ўжывання падчас «выбараў» адміністрацыйнага рэсурсу, прымусу да датэрміновага галасавання і адмовы ўладаў дапусціць незалежных назіральнікаў да падліку галасоў.

«Гэтыя «выбары» праходзяць пад жорсткім кантролем «вертыкалі» улады. Грамадзянская супольнасць не можа кантраляваць гэты працэс. Я аб'ехаў усю сваю акругу і пераканаўся, што ўсім службовым асобам дадзеная каманда: калі не пройдзе праўладны кандыдат, яны развітаюцца са сваімі пасадамі. Датэрміновае галасаванне праходзіць з велізарнымі парушэннямі. Калгаснікаў прывозяць на ўчасткі цэлымі аўтобусамі, яны нават не ведаюць за каго галасуюць, проста ставяць птушачку, дзе ім сказалі», -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Васіль Ваврэнюк.

«На маёй акрузе папярэдне прагаласавалі каля 40 адсоткаў. Кантраляваць гэты працэс няма каму. Я хачу паказаць людзям сваё стаўленне да гэтых “выбараў”, каб яны потым не здзіўляліся “ліпавым” лічбам, якія ўлады намалююць», -- сказаў прэс-цэнтру Хартыі’97 Віктар Канцавенка.

Пасля зняцця кандыдатуры Віктара Канцавенкі «выбары» у Буда-Кашалёўскай акрузе №38 становяцца безальтэрнатыўнымі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках