15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя каля амбасады Беларусі ў Маскве: «Вашы выбары — гэта фарс!» (Фота)

1

У Маскве 27 верасня каля амбасады Беларусі адбыўся пікет у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў» у краіне, прызначаных на 28 верасня.

У акцыі прынялі ўдзел каля 10 актывістаў рухаў "Абарона", "Змена" і беларускага руху "Ініцыятыва", перадае Собкор®ru.

На пікеце прагучалі лозунгі: «Жыве Беларусь!», «Вашы выбары — гэта фарс!». Удзельнікі трымалі плакаты з партрэтам Лукашэнка і подпісам: «І сваім, і нашым, за капейку спляшам!» і «Шматвектарная палітыка».

Удзельнікі пікету зрабілі ўрну для галасавання з імправізаваных амапаўскіх шчытоў, сімвалізуючых «казарменны рэжым» у краіне, а бюлетэні былі зробленыя з рулонаў туалетнай паперы. Раздаваліся ўлёткі з тэкстам заявы, у якой вялося аб фарсавасці маючых адбыцца «выбараў» у Беларусі, а таксама змяшчаўся заклік да расейскага кіраўніцтва, Еўразвяза і ЗША не прызнаваць вынікаў «выбараў» і не верыць у дэмакратычныя «выбары» па-лукашэнкаўску».

Нагадаем, «выбары» у «палату прадстаўнікоў» прызначаныя на 28 верасня. Адзін з лідэраў апазіцыі Аляксандр Казулін упэўнены, што маючыя адбыцца «парламенцкія выбары» стануць «чарговым фарсам» і што беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка «прызначыць патрэбных «дэпутатаў», а калі б «выбары» былі бы сумленнымі, апазіцыя магла бы разлічваць на палову месцаў у парламенце.

Фота Эдуарда Глезіна

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках