15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюлетэні друкуюць на ксераксе

Старшыня Каліноўскай акруговай камісіі №108 друкавала бюлетэні для галасавання на ксераксе.

- Падчас майго наведвання акруговай камісіі №108 там з'явіўся вайсковец у званні палкоўніка (хутчэй за ўсё, старшыня адной з участковых камісій) і сказаў старшыне Бацян М.А., што ім не хапае бюлетэняў. На маіх вачах гэтыя бюлетэні надрукавалі на ксераксе. Калі не памыляюся, іх спатрэбілася цэлых 107, - паведаміў назіральнік ад Партыі БНФ у акруговай камісіі Каліноўскай выбарчай акругі №108. - Пры гэтым мужчына дэманстратыўна сказаў старшыне камісіі, каб яна склала акт аб тым, што бюлетэні былі дадрукаваныя.

Аб прычыне такога масавага недахопу бюлетэняў можна толькі здагадвацца, адзначаюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Па словах назіральніка, не паспеў ён выйсці за дзверы, як пачуў словы Бацян вайскоўцу - каб той меў на ўвазе, што "гэты будзе бегаць па ўчастках".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках