9 лiстапада 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС перадасць у пракуратуру матэрыялы аб мітынгу апазіцыі ў Менску

9

МУС Беларусі расцэньвае мітынг на Кастрычніцкай плошчы супраць фальсіфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў» у Менску як «грубае парушэнне грамадскага парадку», заявіў міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў увечары 28 верасня.

Паводле яго словаў, матэрыялы аб мітынгу, які адбываецца, будуць перададзеныя ў пракуратуру. «Мы дамо прававую ацэнку таму, што адбываецца, матэрыялы назіранняў будуць перададзеныя ў пракуратуру. Нам добра вядома, хто за гэтым стаіць, — адзначыў міністр. — МУС расцэньвае тое, што адбываецца, як грубае парушэнне грамадскага парадку. Гэтае несанкцыянаванае мерапрыемства, якое супярэчыць дзейснаму заканадаўству».

Нагадаем, што Уладзімір Навумаў з'яўляецца адным з тых чатырох высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якіх міжнародная супольнасць падазрае ў датычнасці да выкраданняў і забойстваў лідэраў апазіцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках