15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнік ад АБСЕ: «На ўчастках было пуста і людзей практычна не было. Прысутнічаў адміністрацыйны кантроль»

6

Летувіскі парламентар Скірмантас Пабедінскас, які знаходзіўся ў якасці назіральніка па лініі АБСЕ на «выбарах» у Беларусі, адзначыў парушэнні, якія ён і яго калегі выкрылі падчас наведвання адной з выбарчых акругаў у Менску.

"28 верасня з раніцы мы з калегамі па АБСЕ наведалі дзевяць выбарчых участкаў у 106 акрузе, - сказаў С.Пабедінскас. - У нас выклікаў здзіўленне той факт, што па выніках датэрміновага галасавання прагаласавала 26% выбаршчыкаў, аднак на ўчастках было пуста і людзей практычна не было. У выбарчых камісіях гэта нам пастлумачылі тым, што стаіць добрае надвор'е, і многія людзі знаходзяцца за горадам, на лецішчах ці ў лесе. Што, маўляў, пасля абеду народ пайдзе на ўчасткі актыўней".

У размове з DELFI парламентар таксама адзначыў, што старшынямі ўчастковых камісіяў часта з'яўляюцца кіраўнікі ўстановаў, у памяшканнях якіх праходзіць галасаванне.

"Гэта само па сабе ўжо парушэнне, таму што фактычна старшыня камісіі з'яўляецца адначасова і кіраўніком установы і калектыва, - сказаў С.Пабедзінскас. - А чальцы камісіі - яго падначаленымі. Гэта значыць, у наяўнасці адміністрацыйны кантроль. Калі ўзгадаць, што сказаў сам А.Лукашэнка – "вы мне адкажаце за тое, як пройдзуць выбары" - дык наяўнасць такога кантролю становіцца відавочнай.

На адным з участкаў 106 выбарчай акругі, назіральнікі заўважылі, як адзін з чальцоў камісіі перапісвае прозьвішчы і адрасы выбаршчыкаў, аргументуючы гэта тым, што ім прыйдзецца несці скрыні для галасавання на дом.

"Ён перапісваў адрасы і прозвішчы да сабе ў чарнавік, і пасля гэтага складаў свае запісы кудысьці да сабе, аднак, убачыўшы нас - разарваў свае паперы, - распавёў аб убачаным С.Пабедзінскас. - Акрамя таго, часта мы бачылі, як прыходзіла, да прыкладу, некалькі выбаршчыкаў і адзін казаў іншаму, за каго трэба галасаваць".

С.Пабедзінскас таксама заўважыў, што наяўнасць дружыннікаў у памяшканнях для галасавання зусім не абавязковая. "Калі яны стаяць унізе - усё ў парадку. Але, можа быць, ім не варта падымацца туды, дзе непасрэдна ідзе галасаванне. Гэтага не павінна быць".

Паводле словаў парламентара, выбаршчыкі прасілі назіральнікаў звярнуць увагу на той факт, што ў памяшканнях школаў, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі, гандлююць гарэлкай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках