15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазьняк: «Захад - не самагубца і выбары не мусіць прызнаць»

11

Кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянон Пазьняк разважае пра тое, як Захад аднясецца да абвешчаных вынікаў у “палату прадстаўнікоў”.

"Перад Захадам стаіць праблема. Яны зрабілі заявы, што гатовыя прызнаць «выбары», заява не афіцыйная, а намёкі. А «выбары» аказаліся крайне недэмакратычныя і сфальсіфікаваныя. Значыць, паўстае пытанне аб непрызнанні гэтых «выбараў». І я лічу, што Захаду абсалютна немагчыма прыняць другое рашэнне, - сказаў Зянон Пазьняк у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

«Выбары» вінныя быць непрызнанымі, і Захад гэта зробіць, магчыма, зрабіўшы нейкія абцякальныя фармулёўкі. Іншага рашэння і іншага выхаду ў Захаду няма. Захад не самагубца. Прызнаць гэтыя «выбары» - гэта быў бы для Захаду самагубчы ўчынак. Яны страцілі б вельмі шмат", - зазначыў Зянон Пазьняк.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках