15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія гатэлі адмаўляюцца прыняць зборную Грузіі (Відэа)

12

За два дні да матчу моладзевых зборных Расеі і Грузіі, перанесенага з-за вайсковых падзеяў у Паўднёвай Асеціі з Масквы ў Менск, так і не вырашанае пытанне аб пражыванні грузінскіх футбалістаў і трэнераў.

Спачатку Федэрацыя футбола Грузіі самастойна спрабавала забранаваць месцы ў гатэлях Менску. Але калі ўсе гатэлі ў адзін голас заявілі, што вольных месцаў няма, прадстаўнікі Федэрацыі футбола Грузіі былі змушанымі звярнуцца за дапамогай у Федэрацыю футбола Беларусі, паведамляе LIFE.RU.

- З пражываннем зборнай Грузіі пытанне пакуль ня вырашанае, - паведаміла супрацоўніца беларускай Федэрацыі. - Яны толькі ўчора звярнуліся да нас за дапамогай, але ў сталічных гатэлях няма месцаў. Цяпер гэтае пытанне вырашаецца.

З пражываннем моладзевай зборнай Расеі ніякіх праблем не паўстала. Расейцы размесцяцца ў лепшым сталічным гатэлі «Мінск» у самім цэнтры гораду. Менавіта ў гэтым гатэлі заўсёды спыняюцца расейскія і замежныя зоркі спорту. У гэтым гатэлі пражывалі і расейская зборная тэнісістаў, і зборная Галандыі па футболе.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках