15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: «Мы павінны патрабаваць новых выбараў»

5
Лявон Баршчэўскі: «Мы павінны патрабаваць новых выбараў»

«Улада накуралесіла з гэтымі «выбарамі», і мы проста павінны патрабаваць новай даты выбараў і новых выбараў. І гэтага можна дамагчыся, толькі калі ламаць сцэнары ўлады», -- заявіў падчас анлайн-канфэрэнцыі на сайце «Радыё Свабода» старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

На думку Лявона Баршчэўскага, “той кандыдат, які застанецца пасьля 23 верасьня (гэта -- дзень пачатку датэрміновага, фальсыфікаванага галасаваньня) ў бюлетэнях, менавіта ён працуе «на працэс», а не на вынік”.

Лідэр Партыі БНФ адзначыў, што сёньня ягоная партыя праходзіць “выбары” да заключнага этапу, “калі пачынаюць шулеры лічыць галасы”.

“Вось на гэтым этапе, партыя вырашыла, нам ня варта ўдзельнічаць. Для таго, каб чарговы раз давесьці, што “выбараў” у нас няма, трэба, на жаль, кожны раз даказваць і нашаму грамадзтву, і эўрапейскай дэмакратычнай супольнасьці гэта канкрэтнымі фактамі. Калі б сябра БНФ у Кобрыне Аляксандар Мех не зьбіраўся балятавацца, яго б ня звольнілі з працы. Калі б наша партыя ня выставіла 338 кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі і не атрымала татальнай адмовы, якімі б фактамі можна было б засьведчыць мафіёзны спосаб фармаваньня гэтых камісіяў? Калі б спадар Вячорка і Івашкевіч не сабралі за сябе некалькі тысяч подпісаў, хто мог бы сказаць, што ўлада незаконна зьняла іх з “выбараў”?”, -- сьцвярджае палітык.

На пытаньне, ці плануюцца Партыяй БНФ масавыя акцыі на 28 верасьня, Лявон Баршчэўскі адказаў: “Што да акцыі 28 верасьня, рашэньне пра яе прынятая палітрадай АДС, і наша партыя як складовая частка АДС, свой уклад у гэта ўнясе”. Раней партыі заяўлялі, што маюць намер выкарыстаць канстытуцыйнае права на мірны пратэст у выпадку фальсіыфікацыяў вынікаў галасавання на “парламенцкіх выбарах”.

Нагадаем, што 30 жніўня Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне зняць партыйных кандыдатаў у дэпутаты з «парламенцкіх выбараў» да 23 верасня. Перад здыманнем кандыдатам рэкамендавана выкарыстаць магчымасці агітацыйнай кампаніі для тлумачэння выбарнікам, чаму партыя адмаўляецца ўдзельнічаць у гэтых «выбарах».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках