15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блок Юліі Цімашэнка: «Выбары» у Беларусі прайшлі ва ўмовах абсалютнага аўтарытарызму»

4

У БЮЦ упэўненыя, што апазіцыя не мела ніякіх шанцаў на «парламенцкіх выбарах», паколькі галасаванне прайшло ва ўмовах абсалютнага аўтарытарызму Аляксандра Лукашэнкі.

Аб гэтым «Новаму Рэгіёну» заявіў дэпутат Вярхоўнай Рады ад Блока Юліі Цімашэнка Ўладзімір Палохала.

«Па-першае апазіцыянеры не мелі магчымасці праводзіць сваю агітацыйную кампанію. Па-другое, яны не мелі сваіх прадстаўнікоў на выбарчых участкаў, па-трэцяе, абсалютна не было абароны бюлетэняў, іх практычна можна было надрукаваць на ксераксе, па-чацвёртае, Лукашэнку атрымалася цвёрда кантраляваць увесь працэс галасавання, і тут, сапраўды, я думаю, што кандыдаты ад улады перамаглі. Але я думаю, што ва ўмовах абсалютнага аўтарытарызму з боку Лукашэнкі апазіцыя ніяк не магла перамагчы», – сказаў украінскі дэпутат.

Па меркаванні Палохалы, Беларусь хуткім часам можа прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі для таго, каб знізіць кошты на газ.

«Лукашэнка, па сутнасці, гулец. І для гульні ён сабе выбірае досыць экзатычных партнёраў. Варта ўспомніць хаця бы партнёраў з Паўднёвай Амерыкі. Таму ён цяпер заляцаецца да Абхазіі і Паўднёвай Асеці ва ўгоду Пуціну для таго, каб Расея знізіла кошты на газ», – падвёў вынік прадстаўнік БЮЦ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках