15 лiстапада 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эльмар Брок: «Еўропа не прызнае вынікі «выбараў» у Беларусі»

Дэпутат Еўрапейскага парламента Эльмар Брок лічыць, што Еўропа не прызнае вынікі «выбараў» у Беларусі, таму што яны не адпавядалі міжнародным стандартам.

«Трэба адзначыць, што як падчас выбарчай кампаніі, агітацыі, так і падчас галасавання дзеянні апазіцыі былі абмежаваныя. Я маю на ўвазе доступ да СМІ, зносіны з выбаршчыкамі, акрамя таго, былі адзначаныя факты пераследу прадстаўнікоў апазіцыі з боку афіцыйных уладаў. А гэта зусім не прыкметы свабодных і сумленных выбараў. Ёсць таксама інфармацыя аб тым, што студэнтаў і некаторых іншых катэгорый грамадзян прымушалі галасаваць датэрмінова і прапаноўвалі нават кандыдатаў. Усё гэта кажа аб тым, што ў кандыдатаў ад апазіцыі не было рэальных шанцаў, таму Лукашэнка не можа заяўляць, што «выбары» ў краіне былі сумленнымі, свабоднымі і дэмакратычнымі», -- заявіў палітык у інтэрв’ю«Deutsche Welle».

На пытанне, ці прызнае Еўразвяз вынікі «парламенцкіх выбараў» у Беларусі, Эльмар Брок адказаў:

«Згодна інфармацыі, якая ў мяне ёсць, гэтага не адбудзецца. Натуральна, на працягу наступных дзён мы будзем вывучаць справаздачы назіральнікаў і апазіцыі, а потым прымем рашэнне. Аднак, я не бачу прыкмет таго, што гэтыя «выбары» прайшлі па стандартах Рады Еўропы ці АБСЕ».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках