15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загучалі заклікі галасаваць датэрмінова

3

Віцебская абласная газета "Народнае слова" (заснавальнікі - Віцебскія абласная Рада дэпутатаў і абласны выканаўчы камітэт) 4 верасня на першай старонцы заклікала выбарнікаў без тлумачэння прычынаў прагаласаваць датэрмінова з 23 па 27 верасня.

Заклікала галасаваць датэрмінова ў №102 ад 04.09.08 году і іншая абласная газета "Віцебскі рабочы" (заснавальнік - Віцебскі аблвыканкам).

Без тлумачэння прычынаў галасаваць датэрмінова неаднаразова заклікала і абласное радыё, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

2 верасня галасаваць датэрмінова заклікалі на пашыранай нарадзе ветэранскага актыву вобласці, прапрэзідэнцкіх аб'яднанняў КПБ, "Белая Русь", БРСМ, прафзвязаў, асацыяцыі былых малалетніх вязняў, Беларускага фонду міру. А гэта вялікі пласт выбарнікаў, толькі ветэранаў у вобласці 350 тысячаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках