15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў матч моладзевых сборных Расеі і Грузіі: беларусы балелі за абедзве краіны (Фота)

7
У Менску прайшоў матч моладзевых сборных Расеі і Грузіі: беларусы балелі за абедзве краіны (Фота)

АМАП не пушчаў моладзь у «грузінскі» сектар стадыёна «Трактар» і не даваў далучыцца да заўзятараў Грузіі на матчы паміж грузінскай і расейскай моладзевымі зборнымі.

Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевая актывістка Паліна Дзьякова, амапаўцы заявілі людзям, якія хацелі прайсці ў сектар, што гэта месца «для тых, хто заўзее за Грузію». На словы моладзі, што яны таксама з’яўляюцца грузінскімі заўзятарамі, амапаўцы адказвалі: «Усе пытанні да генерала ГУУС».

На стадыёне лунала шмат грузінскіх сцягоў, людзі былі апранутыя ў шалікі колераў грузінскага сцяга. Заўзятары трымалі ў руках расцяжкі "Расея, Грузія, Беларусь разам", "Не вайне!".

Адначасова на матчы праходзіла арганізаваная раздача дзяржаўных сцягоў Расеі. Як паведмілі прэс-цэнтру Хартыі’97 заўзятары, сцягі раздавалі невядомыя людзі ў цывільным, яны не прадстаўляліся, не паказывалі дакументаў. На стадыён прывялі вялікую колькасць курсантаў Ваеннай акадэміі, якія крычалі лозунгі ў падтрымку Расеі.

Матч скончыўся з лікам 4:0 у карысць Расеі.

Адборачны матч чэмпіяната Еўропы-2009 сярод моладзі Расея - Грузія павінен быў адбыцца ў Маскве, на стадыёне імя Эдуарда Стральцова, аднак рашэннем камісіі ЎЕФА па надзвычайных сітуацыях быў перанесены на нейтральнае поле.Расейскі футбольны саюз абраў для правядзення спаборніцтва менскі стадыён "Трактар".

Фота ByMedia.net

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках