15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскія ўлады зрываюць агітацыю апазыцыйных кандыдатаў

3

Рэдактар недзяржаўнай газэты “Борисовские новости” Анатоль Букас заявіў, што мясцовая ўлада зрывае агітацыйную кампанію.

“Улады ў Барысаве рыхтуюць першую сустрэчу з зарэгістраванымі кандыдатамі ў “палату прадстаўнікоў” толькі на 9 верасьня. Атрымліваецца, што амаль два мінулыя тыдні ніякай агітацыі не павінна было быць. Вось як рыхтуюцца “выбары” ў Барысаве,” – сказаў А.Букас у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Таксама журналіст паведаміў аб падвышаным кантролі “выбарчай кампаніі” і ціску на зарэгістраваных кандыдатаў. “Тыя чыноўнікі, якія кіруюць гэтай “выбарчай кампаніяй”, нас папярэджваюць, што пра ўсе сустрэчы з выбарцамі трэба папярэджваць і загадзя іх узгадняць. Інакш у любы момант яны пагражаюць вынесьці афіцыйнае папярэджаньне,” – зазначыў А.Букас.

Нагадаем, Анатоль Букас з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Барысаўскай гарадзкой выбарчай акрузе № 62.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках