14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрысціянскія дэмакраты ў адказ на рэпрэсіі заклікаюць да байкота «выбараў»

2
Хрысціянскія дэмакраты ў адказ на рэпрэсіі заклікаюць да байкота «выбараў»

8 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску адказны сакратар аргкамітэта па стварэні ГА «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі паведаміў, што ў адказ на рэпрэсіі кандыдаты ў дэпутаты ад БХД будуць заклікаць грамадзян не ўдзельнічаць у выбарах.

Па ягоных словах, за апошнія паўтары тыдні чатыры сябры аргкамітэта па стварэнні БХД з-за ўдзелу ў «выбарах» былі пазбаўленыя працы або вучобы.

"Самая маладая ўдзельніца выбараў — Таццяна Шамбалава — была адлічаная з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З Полацкага ўніверсітэта быў адлічаны Мікалай Дзямідзенка. Яны былі намераныя стаць кандыдатамі ў дэпутаты ад аргкамітэта па стварэнні БХД па спісе Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Канстанцін Жукоўскі ў Гомелі быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты і адразу жа пазбавіўся працы. Тое ж самае адбылося з Алесем Сіваковым, кіраўніком выбарчага штаба К.Жукоўскага", — паведаміў Д.Садоўскі.

Таксама ён паведаміў, што хуткім часам могуць пазбавіцца працы сябры аргкамітэта па стварэнні БХД Алена Дайнэка ў Гарадку і Мікалай Жукоўскі ў Мазыры. "На іх ужо здзяйсняецца ціск, каб прымусіць іх спыніць свой удзел у ініцыятыўных групах кандыдатаў у дэпутаты", — заявіў Д.садоўскі.

Як сказаў актывіст, у гэтых умовах зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты, уваходзячыя ў аргкамітэт па стварэнні БХД, "маральна не могуць заклікаць сваіх выбаршчыкаў да галасавання". "Усе яны працягваюць кампанію. Аднак яны будуць агучваць факты ціску на сваіх таварышаў і заклікаць да таго, каб выбаршчыкі не хадзілі галасаваць і не ўдзельнічалі ў гэтых выбарах", — сказаў Д.Садоўскі.

Пры гэтым адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні БХД пацвердзіў рашэнне аб тым, што да 23 верасня — дня пачатку датэрміновага галасавання — усе кандыдаты ў дэпутаты ад аргкамітэта па стварэнні БХД спыняць удзел у «выбарчай кампаніі» і знімуцца з «выбараў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках