14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Федыніч: «Калі партыі жадаюць, каб іх паважалі – ім трэба ўсім разам здымацца з «выбараў»

5

Старшыня Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Федыніч упэўнены, што прадстаўнікі апазіцыйных партый павінныя байкатаваць маючыя адбыцца «выбары».

«Мая пазіцыя цвёрдая -- не ўдзельнічаць у гэтых «выбарах». Мне прапаноўвалі быць «дэпутатам», даверанай асобай, але ўсё гэта проста марнаванне сіл і эмоцый. Партыйныя кандыдаты кажуць, што падчас «выбараў» можна хадзіць ад дзвярэй да дзвярэй, але што перашкаджае гэта рабіць па-за выбарамі? Калі ёсць з чым ісці – то можна гэта рабіць у любы час», -- сказаў Генадзь Федыніч у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

«Я спадзяваўся, што апазіцыю ўключаць ва ўчастковыя камісіі. Але яе не ўключылі. А ў гэтай сітуацыі замест «выбараў» проста адбываецца бутафорыя на Захад. Відавочна, што «выбары» несправядлівыя і непразрыстыя. Дапушчаю, што кагосьці з апазіцыянераў могуць дапусціць у «палатку». Але трэба змагацца за нармальныя дэмакратычныя выбары. У дадзенай жа сітуацыі байкот – гэтае таксама дзеянне і вельмі сур'ёзнае», -- адзначыў прафсаюзны лідэр.

Па меркаванні Федыніча, прадстаўнікам партый неабходна здымацца з «выбараў».

«Я лічу, што калі апазіцыйныя партыі жадаюць, каб іх запаважалі людзі, неабыякавыя да таго, што адбываецца сёння ў краіне, яны павінныя зняцца з «выбараў» і ўсе разам», -- сказаў лідэр прафсаюза РЭП.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках