15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч: «Нам вельмі важна пабудаваць дыялог Еўразвяза з рэжымам»

68

«Палітыка не павінна быць прымітыўнай, як барацьба за маральныя каштоўнасці», – заявіў лідэр руху «За Свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч.

Як паведамляе радые Deutsche Welle і сайт самаго Мілінкевіча, у Вільні адбылася сустрэча лідараў беларускай апазіцыі з прадстаўнікамі Еўрапейскай народнай партыі. Былы палітвязень Аляксандр Казулін афіцыйна дэклараваў перад заходняй публікай імкненне да супрацы з Аляксандрам Мілінкевічам.

Упершыню пасля вызвалення з турмы з былым канкурэнтам у барацьбе за дэмакратычны электарат Аляксандрам Мілінкевічам Аляксандар Казулін афіцыйна сустрэўся на літоўскай зямлі. Абодва палітыкі дэманструюць волю быць па адзін бок барыкадаў і супрацоўнічаць.

За спрашчэнне патрабаванняў

Мілінкевіч заклікаў Захад змяняць стратэгію, больш прагматычна ставіцца да сітуацыі ў Беларусі і актыўна пачынаць дыялог нават з цяперашнім рэжымам: "Нам вельмі важна на гэтым этапе пабудаваць дыялог Еўразвяза з рэжымам. Я не веру ў тое, што дыктатар у адзін дзень стане дэмакратам. Не будзе ён дэмакратам, але ён зацікаўлены, каб Расія не забрала Беларусь, бо тады ён там ніхто будзе".

Мілінкевіч заклікаў Еўрапейскі Звяз спрасціць патрабаванні, выстаўленыя беларускаму рэжыму: "Я выступаю за тое, каб тыя дванаццаць пунктаў, выстаўленыя Еўракамісіяй, быілі напачатку скарочаныя, можа, да трох. Вядома, калі ўлада робіць пэўны крок, у адказ – крок Еўразвяза".

Пры гэтым былы кандыдат у прэзідэнты ўпэўнены, што апазіцыя не павінна быць пакінутая ў баку ад дыялогу Захаду і беларускіх уладаў: "Палітыка павінна быць пры нашым удзеле, таму што ніхто як мы добра не ведае сітуацыю на Беларусі. Палітыка не павінна быць прымітыўнай, як барацьба за маральныя каштоўнасці".

Адрозненні ў меркаваннях

Тым часам Аляксандар Казулін якраз выказваецца за тое, каб, распачаўшы прагматычны дыялог з Лукашэнкам, Захад не забываўся на каштоўнасныя праблемы. Ён таксама не пагадзіўся з боязямі Мілінкевіча, што Беларусь зноў сутыкаецца з вялікай пагрозай страты незалежнасці.

"Бо любы аспект страты незалежнасці цягне за сабой страту асабістай улады Лукашэнкі. Ужо новае пакаленне вырасла ў нашай краіне, і як толькі паўстане пагроза незалежнасці Беларусі, з’явяцца людзі, якія будуць бараніць гэтую незалежнасць са зброяй у руках. Гэтаксама і я, калі паўстане пагроза, вазьму зброю ў рукі і пайду бараніць сваю краіну", - казаў былы палітвязень.

На канферэнцыі ў Вільні таксама ва ўсёй вастрыні паўсталі супярэчнасці паміж апазіцыйнымі партыямі што да ўдзелу ці няўдзелу ў “парламенцкіх выбарах”, пры тым што ніхто ў апазіцыі не сумняецца, што “выбары” будуць сфальшаваныя.

Аднак, паводле дэмакратычных сілаў, яны атрымліваюць усё больш сведчанняў, што Еўропа гатовая новую “палату прадстаўнікоў” прызнаць і перагледзець ізаляцыянісцкую палітыку ў дачыненні да Беларусі, нават калі прагрэс у арганізацыі “выбараў” будзе зусім нязначны.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках