28 снежня 2024, Субота, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «таварышы» - Жырыноўскаму: «Калі будуць такое рабіць, то ў зямлі будуць сырой ляжаць»

33
Беларускія «таварышы» - Жырыноўскаму: «Калі будуць такое рабіць, то ў зямлі будуць сырой ляжаць»

Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі Ўладзімір Жырыноўскі распавёў аб адносінах са сваімі «сябрамі» з Беларусі.

Жырыноўскі даў вялікае інтэрв'ю часопісу «Собеседник», у якім ёсць такі абзац:

«Пра Лукашэнку не далі зняць порна

– Уладзімір Вольфавіч, хацелася б яшчэ пра жанчын пагаварыць. Чаму раней вы іх публічна за валасы цягалі, а зараз нават пачалі прасіць прабачэння? У Цімашэнка, напрыклад, папрасілі прабачэння за порнафільм, зняты Мітрафанавым (былы намеснік Жырыноўскага па партыі - заўв.рэд.).

– Я ёй ліст з выбачэннямі накіраваў яшчэ год таму, калі ў іх быў чарговы крызіс. Яна не адказала. Думаю, не дайшло, чыноўнікі жа вакол, і нядаўна, калі даваў інтэрв'ю ўкраінскай газеце, ізноў сказаў аб гэтым. Можа, яна прачытае і даведаецца, што мы з задавальненнем з Мітрафанавым разыйшліся. І Саакашвілі крыўдзіўся тады, і яна. Гэта недапушчальна. Я разумею, калі б там была палітычная крытыка, а то нейкі порнафільм! У рэальнасці не было нічога, усё выдумка аўтара. Тым больш гэтая група людзей хацела зарабіць грошы. Думалі, Саакашвілі прыбяжыць дасць, Цімашэнка дасць – толькі каб не рабілі фільм. Потым яны захацелі пра Лукашэнку зняць! Мне патэлефанавалі і сказалі: «Рабяты, калі яны будуць у вас там нешта такое рабіць, то ў зямлі будуць сырой ляжаць». Я ім перадаў. Усё. Пра Лукашэнку не сталі рабіць. І Мітрафанава не стала.

Хто патэлефанаваў?

– Адтуль таварышы, з Беларусі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках