15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: «Мы не чакалі такога ажыятажнага попыту на валюту»

78

Нацыянальны банк Беларусі не чакаў ажыятажнага попыту на валюту пасля дэвальвацыі беларускага рубля.

Аб гэтым заявіў у эфіры Сталічнага тэлебачання начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў.

"Такая рэакцыя насельніцтва была зусім нечаканай", - сказаў А.Драздоў, каментуючы ўзрослы ў Беларусі попыт на замежную валюту ў адказ на дэвальвацыю беларускага рубля.

"Мы меркавалі, што, убачыўшы, што беларускі рубель саслабеў на 20 з лішнім адсоткаў, грамадзяне будуць рабіць адваротнае - яны панясуць даляры здаваць у банкі, таму што гэта становіцца выгодным", - патлумачыў ён. Таксама, паводле прадстаўніка Нацбанка, чакалася, што насельніцтва будзе "рабіць нейкія набыткі, рабіць уклады".

"Але ўсё адбылося роўна наадварот", - канстатаваў А.Драздоў.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках