15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра эканомікі: Дэнамінацыі рубля не будзе ў хуткім часе

18

Беларускія чыноўнікі, абвяргаючы чуткі аб дэнамінацыі рубля, робяць агаворкі– «у хуткім часе».

У Беларусі ў хуткім часе не будзе дэнамінацыі, заявіў у эфіры праграмы «Контуры» Агульнанацыянальнага тэлебачання намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, перадае «Интерфакс».

«Дэнамінацыя і дэвальвацыя ніколі не праводзіліся адначасова», сказаў А.Тур, каментуючы чуткі аб дэнамінацыі, якая рыхтуецца ў Беларусі. «Хаця дэнамінацыя і дэвальвацыя - гэта элементы ў сферы грашова-крэдытных адносінаў, яны ніколі не былі звязаныя», дадаў ён.

Пры гэтым намеснік міністра патлумачыў, што дэнамінацыя традыцыйна праводзілася краінамі «у той перыяд, калі эканоміка, выйшаўшы з крызісу, набірала новыя абарты, станавілася больш стабільнай, устойлівай, пачынала развівацца».

Рабілася гэта, паводле яго словаў, «для таго, каб гэтую ўстойлівую тэндэнцыю замацаваць». Ён удакладніў, што дэнамінацыя праводзіцца, «каб стабілізаваць грашовыя адносіны ці, скажам, прывесці ў адпаведнасць намінал коштаў і грашовы намінал, у адваротным выпадку яна толькі ўзмацняе інфляцыйныя чаканні».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках