31 снежня 2024, aўторак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўная акцыя прадпрымальнікаў у Менску (Фота)

59

На анансаваную раней лідэрамі прадпрымальнікаў акцыю прыйшлі пяць ІП і два дзясяткі журналістаў.

Аб тым, што 12 студзеня ў Менску пройдзе акцыя пратэсту, заяўляў менскі прадпрымальнік Алесь Макаеў. Па ягоных словах, прадпрымальнікі маюць намер пратэставаць супраць Указу Аляксандра Лукашэнкі №703.

Сёння жа на Кастрычніцкую плошчу Менска вышлі пяцёра прадпрымальнікаў, якія моўчкі стаялі на плошчы. Ніякіх плакатаў не трымалі, лозунгаў не скандавалі. Алесь Макаеў прыехаў на плошчу амаль праз гадзіну – бліжэй да 13.00. Да гэтага часу большасць журналістаў, стаміўшыся чакаць, разыйшліся.

Пустую плошчу здымалі на відэа толькі супрацоўнікі ГУУС Менгарвыканкама, а таксама здымачная група БТ.

Характэрны факт – Анатоль Шумчанка, лідэр прадпрымальніцкай арганізацыі «Перспектыва», назіраў за тым, што адбываецца, з супрацьлеглага Кастрычніцкай плошчы боку праспекта Незалежнасці, што было зафіксавана фотакарэспандэнтам прэс-цэнтра Хартыі’97.

У арганізацыі сённяшняга мерапрыемства Шумчанка не ўдзельнічаў, але 15 снежня 2008 года ён правёў сваю акцыю з гучнай назвай «марш прадпрымальнікаў». Пры гэтым Шумчанка заклікаў апазіцыю не прыходзіць на ягоную акцыю, таму што ён «па-за палітыкай». На акцыю 15 снежня выйшлі дзве тысячы чалавек. Яны моўчкі прайшлі ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор у «спальным раёне» і разыйшліся. Ніякага эфекту гэтая акцыя таксама не дала.

Варта адзначыць, што яшчэ аднаго прадпрымальніка з Барысава Віктара Гарбачова журналісты празвалі «лідэрам пакрыўджаных прадпрымальнікаў». Напярэдадні акцыі 12 студзеня ён заявіў, што трэба выходзіць пратэставаць на акцыю пад назвай «марш пакрыўджаных Лукашэнкам прадпрымальнікаў»…

Пры гэтым праблемы ў прадпрымальнікаў у новым годзе на самой справе паўсталі самыя сур'ёзныя. Указ Лукашэнкі №703 заганяе ІП у «шэрыя схемы». Сур'ёзна падаражэла арэнда памяшканняў, фіксаваная стаўка адзінага падатку ў Менску паднялася ў два разы, а ў некаторых рэгіёнах нават больш.

Супрацоўнікі ГУУС Менгарвыканкама

Менскі прадпрымальнік Алесь Макаеў

Лідэр аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка назіраў за тым, што адбываецца, збоку

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках