15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Беларусбанку» востры дэфіцыт сродкаў

6

Найбольшы банк Беларусі «Беларусбанк» знізіў паказчык кароткатэрміновай ліквіднасці да 0,5 на 1 снежня 2008 году.

Гэтую інфармацыю падае «Наша Ніва» з спасылкай на інтэрнэт-старонку банку belarusbank.by.

На пачатак 2008 году гэты каэфіцыент складаў 1,4. Найніжэйшага ўзроўню той каэфіцыент дасягаў на 1 лістапада - 0,3, а пасля ўзняўся.

Застаецца пытаннем, як банк вытрымае ўцёкі сродкаў з рахункаў, што распачаліся ў першых днях студзеня ў выніку ажыятажу, выкліканага дэвальвацыяй рубля.

Паводле правілаў Нацбанку, каэфіцыент К2 для банкаў павінен складаць не ніжэй за 1.

Гэты паказчык характарызуе прапорцыю актываў банку тэрмінам пагашэння да 12 месяцаў і абавязкаў банку з тэрмінам выканання да 12 месяцаў.

Патрэба уратаваць «Беларусбанк» ад неплатаздольнасці выклікае неабходнасць пошуку яшчэ аднаго значнага замежнага крэдыту. Папярэдне атрыманыя крэдыты ад Расеі і абяцаны крэдыт МВФ маюць на мэце папаўнення золатавалютных запасаў, што зніжаліся ва ўмовах падзення надыходжанняў ад экспарту.

Каб выправіць сітуацыю, «Беларусбанк» ізноў узняў стаўкі па дэпазітах у беларускіх рублях. Адначасова, як паведамляе старонка банку, стаўка па крэдытах зніжаецца аж на 5% пры ўмове вяртання крэдыту да канца 2009 году.

Гэтыя захады маюць палепшыць бягучы рахунак банку, які акумулюе 60% ашчаджэнняў беларусаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках