15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч: Мы будзем узгадняць усе нашыя дзеянні з Лукашэнкам

23

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч запэўнівае, што наступнай дэвальвацыі ў Беларусі не плануецца.

"Разавая дэвальвацыя рубля ў пачатку студзеня была адным з патрабаванняў Міжнароднага валютнага фонду для выдачы крэдыту нашай краіне. Гаворка ідзе аб 2,5 мільярдах даляраў. 800 мільёнаў з іх Нацбанк чакае ўжо ў гэтым месяцы", - сказаў П.Пракаповіч у эфіры беларускага тэлебачання пасля дакладу ў панядзелак кіраўніку дзяржавы.

"У пачатку года была здзейсненая разавая дэвальвацыя, гэта сігнал усяму насельніцтву, аб тым, што больш разавай дэвальвацыі ў нас праводзіцца не будзе. Мы цалкам выканалі свае абавязанні, і ў нас больш няма неабходнасці праводзіць разавую дэвальвацыю", - адзначыў кіраўнік НББ.

Па ягоных словах, "мы будзем выконваць тое, што запісана ў асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі з улікам узгаднення ўсіх нашых дзеянняў з кіраўніком дзяржавы". "Курс беларускага рубля да кошыка замежных валют, які складаецца з расейскага рубля, даляра і еўра будзе вагацца на працягу ўсяго года ў межах плюс-мінус 5 адсоткаў. Усё, што трэба было зрабіць для таго, каб атрымаць крэдыт МВФ, каб атрымаць доступ да крэдытаў сусветных арганізацый, каб падтрымаць эканоміку і стымуляваць айчынных вытворцаў, мы зрабілі ў пачатку года 2 студзеня. Больш у нас неабходнасці займацца падобнымі пытаннямі ў бягучым годзе няма", - лічыць П.Пракаповіч.

Як паведамлялася, НББ 2 студзеня 2009 года знізіў курс беларускага рубля да даляра ЗША на 20,5%, да еўра - на 20,3%, да расейскага рубля - на 17,3% пасля фіксацыі курсу да даляра з 13 снежня 2008 года.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках