15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ ухваліў даванне Беларусі стабкрэдыту на $2,5 мільярды

9

Рада дырэктараў МВФ у панядзелак прыняла рашэнне аб даванні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на $2,5 млрд, паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у беларускім офісе фонду.

Місія МВФ, якая працавала ў Беларусі з 26 кастрычніка, паведаміла 31 снежня 2008 года аб сваіх рэкамендацыях радзе дырэктараў фонду ўхваліць даванне Беларусі стабкрэдыту, які выдаецца дзеля падтрымкі 15- месячнай праграмы рэформаў.

Як паведамлялася раней, у выпадку прыняцця радай дырэктараў МВФ рашэння аб даванні Беларусі стабкрэдыту яго першы транш у памеры $800 млн паступіць у Беларусь ужо ў студзені 2009 года.

Беларусь звярнулася ў МВФ з просьбай аб даванні стабкрэдыту ў сярэдзіне кастрычніка, матывуючы гэта неабходнасцю стварэння падушкі бяспекі ва ўмовах узмацнення негатыўнага ўплыву на эканоміку Беларусі міжнароднага фінансава- эканамічнага крызісу.

На днях Лукашэнка назваў МВФ як галоўнага вінаватага ў праведзенай у краіне ў пачатку года дэвальвацыі рубля. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што правядзенне аднамомантавага зніжэння курсу беларускага рубля да даляра ЗША і еўра на 20% было патрабаваннем Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), высунутым у якасці ўмовы давання Беларусі крэдыту.

Як заявіў Лукашэнка, перад тым як даць крэдыт МВФ высунуў два патрабаванні. Першым з іх было патрабаванне не падвышаць зарабатную плату, не раздаваць беларускія рублі. Другім патрабаваннем была дэвальвацыя беларускага рубля на 20%. «Гэта было патрабаванне МВФ. І амаль за $3 млрд, якія яны нам прапанавалі, на гэта трэба было ісці. Тым больш, што дэвальвацыю нам трэба было і без таго ажыццяўляць з прычыны нашай экспартаарыентаванай эканомікі», — заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках