16 лiстапада 2024, Субота, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вернікаў царквы «Новае жыцьцё» забіраюць храм

4

Вышэйшы Гаспадарчы cуд адмовіў вернікам царквы «Новае жыцьцё» па ўсіх пунктах заявы.

Вернікі намагаліся праз суд захаваць свой будынак, храм, які яны зрабілі ўласнымі рукамі, перабудаваўшы былы калгасны кароўнік на ўскрайку Менску, перадае «Радыё Свабода».

Вышэйшы Гаспадарчы Суд вынес рашэньне на карысьць Менгарвыканкаму, які яшчэ два гады таму пазбавіў вернікаў «Новага жыцьця» зямельнага надзелу, а потым і права на валоданьня будынкам. Тады ж, восеньню 2006-га, вернікі на знак салідарнасьці з царквой «Новае жыцьцё» абвясьцілі галадоўку і трымалі яе да тае пары, пакуль улады не прапанавалі вырашыць канфлікт у Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Юрыст царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін паведаміў «Радыё Свабода», што ВГС толькі назваў канчаткова рашэньне, але матывацыю гэтага рашэньня вернікі атрымаюць толькі праз 3 дні. Працэс у ВГС з перапынкамі доўжыўся больш за год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках