12 лiстапада 2024, aўторак, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адбіткі пальцаў возьмуць ва ўсіх беларускіх мужчынаў

135

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі падала хадайніцтва з просьбай аб змяненні закона аб дактыласкапіі.

МУС Беларусі падала хадайніцтва ў Савет бяспекі і Савет міністраў аб змене арт.1 закона аб дзяржаўнай дактыласкапіі, заявіў міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску, перадае “Интерфакс”.

"Мы прапануем унесці ў закон змены, па якіх дактыласкапію павінны будуць праходзіць не толькі прызыўнікі, але і ўсе ваеннаабавязаныя грамадзяне", - сказаў У.Навумаў.

Паводле словаў кіраўніка МУС змены неабходныя, у тым ліку, і для таго, каб спрыяць больш хуткаму раскрыццю справы аб выбуху ў Менску. "Ні ў адной краіне прадстаўнікі праваахоўных органаў не даюць справаздачы аб ходзе следчых мерапрыемстваў, таму што гэта замінае следству", - адзначыў міністр, кажучы аб расследаванні выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Менску.

Аднак, паводле словаў У.Навумава, "няма сумневаў, што расследаванне скончыцца паспяхова".

Нагадаем, што пасля выбуху ў Менску дактыласкапію ўжо прайшлі дзясяткі, калі не сотні тысячаў грамадзянаў – працоўных прадпрыемстваў, супрацоўнікаў фірмаў і інстытутаў, студэнтаў і нават школьнікаў – пераможцаў алімпіядаў па хіміі…

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках