15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі судзяцца з гарвыканкамам

3

Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд пазову жыхара мікрараёну Саломінка, былога кандыдата ў дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» Ігара Каваленкі супраць гарвыканкаму.

Праз суд пазоўнік намагаецца дамагчыся рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму. Каваленка заяўляе, што выступае ад імя гэтай групы. 30 сьнежня судзьдзя Галіна Тарасава абавязала пазоўніка забясьпечыць яўку ўсяго складу ініцыятыўнай групы, перадае «Радыё Свабода».

Нагодай для рэфэрэндуму стаўся намер улады перанесьці рынак «Крыніца» ў мікрараёне Саломінка. На ягоным месцы гарвыканкам зьбіраецца збудаваць спарткомплекс. Праз рэфэрэндум прадпрымальнікі хацелі высьветліць, ці падтрымліваюць жыхары мікрараёну гэты намер улады.

Адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы гарвыканкам патлумачыў тым, што ў інтарэсах грамадзян ужо нібыта прынятае рашэнне пра будоўлю спарткомплексу, а таксама школы й дзіцячага садка.

6 студзеня будаўнікі ўжо пачалі дэмантаваць гандлёвыя павільёны рынку. На сёньня ўсе яны перавезеныя на новае месца. Рынак на новым месцы, паводле гандляроў, не працуе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках