15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Сілічах» снегаход выратавальнікаў збіў лыжніка

13

У гарналыжным цэнтры «Сілічы» снегаход выратавальнікаў збіў лыжніка. Трагедыя адбылася ўвечары 15 студзеня.

Як паведаміў «Еўрарадыё» дырэктар комплекса Сяргей Шайко, снегаход выратавальнікаў ехаў па выкліку да дзіцяці, якому стала дрэнна. Аднак на трасе снегаход выехаў насустрач лыжніку і сноўбардысту. Сутыкнення з адным атрымалася пазбегнуць, з другім — не.

«Ухіляўся ад сноўбардыста, а сутыкнуўся з лыжнікам. Хуткасць невялікая была — далей ён ухіліцца не мог. Гэта пакуль першае тлумачэнне, астатняе будзе пазней», -- сказаў Шайко.

Паводле словаў дырэктара "Сілічаў", пацярпелы лыжнік знаходзіцца ў лякарні ў Бараўлянах. На месцы здарэння працуе міліцыя, якая высвятляе ступень віны ўдзельнікаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках