15 лiстапада 2024, Пятніца, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Мядзведзеў не дамовіліся аб кошце на газ

15
Лукашэнка і Мядзведзеў не дамовіліся аб кошце на газ

Газ у Беларусь пастаўляецца па старым кошце, а новы кошт будзе вызначаны на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева ў лютым у Маскве.

Такую заяву амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Велічка зрабіў у эфіры ўкраінскага "Пятага канала".

"Газпрам" валодае 25% "Белтрансгаза", паведаміў амбасадар Беларусі ва Украіне. Працэс частковай прыватызацыі "Белтрансгаза" быў размеркаваны на 4 гады і каштаваў каля $5 млрд.

"Праз нашую краіну праходзяць 2 вялікія газаправоды - "Ямал-Еўропа" і сеткі "Белтрансгаза" - якія прапускаюць у Еўропу больш за 50 млрд. кубаметраў газу. "Ямал-Еўропа" стабільна прапускае каля 33 млрд., а астатняе ідзе праз газаправоды "Белтрансгаза". Два гады таму было прынятае рашэнне аб частковай прыватызацыі "Белтрансгаза" - 50% - што належыць "Газпраму". Тады гэта выклікала шмат здзіўленняў з адносна продажу ўласнасці. На сёння "Газпрам" валодае 25% "Белтрансгаза". Можна сказаць, што яны працуюць вельмі інтэнсіўна", - адзначыў беларускі дыпламат.

"Працэс частковай прыватызацыі быў размеркаваны на 4 гады і каштаваў каля $5 млрд. Гэтыя чатыры гады яны выплочваюць 12,5% ад гэтай сумы. Таксама кампанія ўкладвае інвестыцыі як непасрэдна ў эксплуатацыю газаправода, так і ў нагрузку. У сувязі з падзеямі, якія прытармазілі пастаўкі газу, яны павялічылі свае пастаўкі на 35 млн. кубаметраў газу ў суткі", - паведаміў В.Вялічка.

"Мы сёння карыстаемся коштамі мінулага года - гэта $127,9 за 1 тыс. кубаметраў газу. Кошт на будучыню будзе вызначаны падчас Вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы», які адбудзецца ў лютым. Гэты кошт будзе вызначаны зыходзячы з таго, што, як і ў іншых краінах, паэтапна - у 4 этапы - да 2011 года яна будзе выроўнівацца да еўрапейскіх коштаў. А канфліктная сітуацыя ўзнікае з-за таго, што несваечасова падпісаныя кантракты - апошні час гэта наладжана", - падкрэсліў В.Вялічка.

За тры тыдні новага года беларусы так і не даведаліся кошт на расейскі газ. Не прасвятліў гэтае пытанне і так званы газавы саміт, які прайшоў 17 студзеня ў Маскве і ў якім удзельнічаў беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.

На газавым саміце, адказваючы на пытанне аб кошце на газ для Беларусі на 2009 год, прэс-сакратар "Газпрама" Сяргей Купрыянаў адзначыў, што "папярэдняя дамова ў дачыненні да ўмоваў кантракту ёсць". Ён патлумачыў, што дзейнічае сярэднетэрміновы кантракт, і вострай неабходнасці для падпісання дакументаў у канцы мінулага года не было. "У нас ёсць разуменне, з якімі коштавымі ўмовамі працаваць далей, і ў хуткім часе аб іх можна будзе сказаць", - сказаў прэс-сакратар «Газпрама».

Раней паведамлялася, што аб умовах паставак расейскага газу ў Беларусь сёлета Дзмітры Мядзведзеў і Аляксандр Лукашэнка нібыта дамовіліся яшчэ ў канцы снежня. 30 снежня прадстаўнікі "Белтрансгаза" прыязджалі ў "Газпрам", каб абмеркаваць усе канчатковыя ўмовы. Аднак кантракт падпісаны не быў, і кошт на газ для Беларусі на гэты год так і не быў агучаны.

1 студзеня 2009 года прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў заявіў, што кошт газу для Беларусі ў першым квартале 2009 года сур'ёзна падвысіцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках