15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэкрэта №1 недастаткова: На шляху бізнэсу занадта шмат бар'ераў

19

Каб лібералізацыя адбылася, услед за дэкрэтам Лукашэнкі № 1 павінны зьявіцца іншыя нарматыўныя акты.

Дзеля таго каб лібералізацыя беларускай эканомікі адбылася, за дэкрэтам прэзідэнта № 1, які ўводзіць з 1 лютага паўнавартасны заяўны прынцып дзяржрэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і спрашчае працэдуру ліквідацыі, павінны з'явіцца ўслед іншыя лібералізацыйныя нарматыўныя акты. Такое меркаванне ў размове з БелаПАН выказаў кіраўнік аргкамітэта па стварэнні Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.

"Дэкрэт Лукашэнкі з'яўляецца вельмі важным, але ўсёткі недастатковым крокам на шляху лібералізацыі эканомікі. Рэгістрацыя і ліквідацыя — гэта першы і апошні этапы існавання бізнэсу. Паміж імі прадпрымальніку прыходзіцца на сённяшні дзень пераадольваць яшчэ мноства бар'ераў", — адзначыў С.Балыкін.

Так, паводле яго словаў, зарэгістраваўшы свой бізнэс, дзелавы чалавек адразу сутыкаецца з іншымі праблемамі. Перш за ўсё гэта коштаўтварэнне. "Калі не даць бізнэсу свабоду фарміравання коштаў, ніякай ліберальнай эканомікі пабудаваць немагчыма, — канстатаваў эксперт. — Другое — дзяржава дагэтуль хоць і ўскосна, але кантралюе ўзровень зарабатнай платы нават на прыватных прадпрыемствах. Гэтыя дзве праблемы б'юць па бізнэсе нават мацней, чым недахопы падатковай сістэмы. Хаця і ёсць тэндэнцыі да яе спрашчэння, яна ўсё роўна застаецца адной з самых складаных і заблытаных у свеце".

Эксперт таксама звярнуў увагу на тое, што летась дзяржава ўвяла новыя валютныя абмежаванні, а "без лібералізацыі валютных адносінаў таксама немагчыма казаць пра паляпшэнне дзелавога клімату".

"Па-ранейшаму застаецца актуальнай праблема абароны прыватнай уласнасці, — адзначыў С.Балыкін. — Дагэтуль фіскальныя органы маюць права спаганяць грошы з рахункаў суб'ектаў гаспадарання без рашэння суду, а бізнэс практычна безабаронны перад шматлікімі правяральнікамі".

Эксперт лічыць, што калі дзяржава ў хуткім часе не ліквідуе гэтыя абмежаванні, дык перавагі новага рэгістрацыйнага дэкрэту ператворацца ў недахопы. "Выкарыстаючы дастаткова ліберальныя працэдуры стварэння і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання, зламыснікі змогуць ствараць сеткі ілжэпрадпрымальніцкіх структураў для абнаяўлівання грошай, сыходу ад падаткаў і іншых супрацьпраўных аперацыяў. І кантрольныя органы ў чарговы раз выйдуць з прапановай узмацніць жорсткасць парадку рэгістрацыі", — прагназуе Сяргей Балыкін.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках