15 лiстапада 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвальвацыя даверу

20

Стала ясна, чаму Лукашэнка чытаў навагодняе віншаванне як з пятлі дастаты.

Беларусь пры сваёй хвалёнай стабільнасці застаецца эканамічна слабым гаспадарствам. Яна 4-й з еўрапейскіх краінаў дэвальвавала сваю валюту. Што ж – ні Венгрыя, ні Ісландыя, ні Ўкраіна не спынілі свайго існавання як дзяржавы. Латвія выбрала стабільнасць валюты і рэжым строгай эканоміі. Беларусь аддала перавагу іншаму рэцэпту. Не ўнікальнаму. Мы ж і так ведалі, што цудаў не бывае, праўда? У тым ліку і беларускага эканамічнага. А калі забыліся, дык вось нам напамін, і МВФ тут ні пры чым.

Пасля навагодняй дэвальвацыі давер да гаспадарчых заяваў Лукашэнкі надоўга знізіцца, вось і ўся батлейка.

Ці так страшная тая дэвальвацыя? Горка плачуць тыя, хто набраў валютныя крэдыты. Ідэолагі перастануць успамінаць планы росту заробкаў. Турфірмам пара пераключацца назад на Крым. Затое ўздыхнуць з палёгкай экспарцёры.

Аднак дэвальвацыяй турбуленцыі не скончацца. Дэвальвацыя – толькі адна з праяваў таго, што эканоміка пайшла ходырам. Пераацэнка рубля падсцябне інфляцыю. Інфляцыя абумовіць рост заробкаў дзеля таго, каб стрымаць людзей ад выхаду на вуліцу. Рост заробкаў ізноў выкліча ціск на золатавалютныя запасы, якія, – аказваецца, прыўкрасная маркіза – у Беларусі на 17-м годзе незалежнасці заставаліся на недапушчальна нізкім узроўні. І мала будзе проста крэдытаў, каб вярнуць машыну ў нармальны ход. Толькі новы ўзлёт цэнаў на нафту гарантуе нармалізацыю. Сачыце за цэнамі на нафту – ад іх будзе залежаць лёс вашых ставак.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках