15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсантъ»: Расейскі газ для Беларусі будзе каштаваць 240 даляраў

6

Беларусь у 2009 годзе павінная атрымліваць расейскі газ са зніжкай у 20% да сярэднееўрапейскага кошту.

Крыніцы расейскага выдання «Коммерсантъ» у групе «Газпрам» таксама кажуць, што кошт газу для Беларусі ў першым квартале складзе ўсяго $240 за тыс. куб. м. Такую розніцу яны тлумачаць карацейшым транспартным плячом, а таксама тым, што транзітная стаўка па Беларусі ніжэй, чым па Ўкраіне. Акрамя таго, «Газпрам» атрымаў палову газатранспартнай сістэмы Беларусі.

За тры тыдні новага года беларусы так і не даведаліся аб кошце на расейскі газ. Не растлумачыў гэтае пытанне і так званы газавы саміт, які прайшоў 17 студзеня ў Маскве і ў якім удзельнічаў беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.

На газавым саміце, адказваючы на пытанне аб кошце на газ для Беларусі на 2009 год, прэс-сакратар «Газпрама» Сяргей Купрыянаў адзначыў, што «папярэдняя дамова ў адносінах ўмоваў кантракту ёсць». Ён растлумачыў, што дзейнічае сярэднетэрміновы кантракт, і вострай неабходнасці для падпісання дакументаў у канцы мінулага года не было. «У нас ёсць разуменне, з якімі коштавымі ўмовамі працаваць далей, і хуткім часам аб іх можна будзе сказаць», - сказаў прэс-сакратар «Газпрама».

Раней паведамлялася, што аб умовах паставак расейскага газу ў Беларусь сёлета Дзмітрый Мядведзеў і Аляксандр Лукашэнка нібыта дамовіліся яшчэ ў канцы снежня. 30 снежня прадстаўнікі «Белтрансгаза» прыязджалі ў «Газпрам», каб абгаварыць усе канчатковыя ўмовы. Аднак кантракт падпісаны не быў, і кошт на газ для Беларусі на гэты год так і не быў агучанаы.

1 студзеня 2009 года прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў заявіў, што кошт газу для Беларусі ў першым квартале 2009 года сур'ёзна падвысіцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках